21 лютага 2025, Пятніца, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў без разбору запісваюць у «дармаеды»

50
Беларусаў без разбору запісваюць у «дармаеды»

У базу трапляюць тыя, каго там не павінна быць.

У Менску і рэгіёнах — напрыклад, у Барысаве і Ваўкавыску — міліцыя дастаткова актыўна падключылася да пошуку «дармаедаў» і іх працаўладкавання. Тым часам па ўсёй краіне працягваюць дзейнічаць «дармаедскія» камісіі - у іх складзеныя графікі працы на першы квартал. Адна з іх задач - прыбіраць з базы тых не занятых у эканоміцы, каго туды ўключылі памылкова.

Расказваем пра свежыя прыклады, як у «дармаеды» патрапілі тыя, каго там не павінна быць, піша «Зеркало».

«Дармаеды» цяпер аплачваюць поўнымі тарыфамі некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі - ацяпленне, гарачую ваду і газ. Кошт першых двух паслуг для «утрыманцаў» амаль у 5,5 разы вышэйшы, чым для астатняга насельніцтва.

Пры гэтым чыноўнікі не пакінулі ідэю ўвесці для «дармаедаў» абмежаванні ў бясплатнай медыцыне.

У Бераставіцкім раёне ў канцы студзеня на пасяджэнні камісіі ў каардынацыі працы для спрыяння занятасці насельніцтва з базы «дармаедаў» выключылі чатырох чалавек.

«Камісія разгледзела чатыры заявы грамадзян з просьбай аб прызнанні іх занятымі ў эканоміцы ў сувязі з працаўладкаваннем. Сярод заяўнікаў - грамадзяне, якія працуюць у Расейскай Федэрацыі, маці, якая выхоўвае непаўналетняе дзіцяці, грамадзянін, які жадае вырабляць прадукцыю на зямельным пляцы, - паведамілі ў камісіі. - Вывучыўшы пададзеныч дакументы, камісія задаволіла ўсе заявы і прызнала гэтых грамадзян занятымі ў эканоміцы».

У Ваўкавыску таксама ў базу патрапілі беларускі з дзецьмі да 7 гадоў, а таксама тыя, хто афіцыйна працуе ў Беларусі і Расеі. На адным з апошніх пасяджэнняў «дармаедскай» камісіі гэтых людзей выключылі са спісу «дармаедаў».

Беларусак, якія выхоўваюць дзіця да сямі гадоў або ў якіх трое і больш непаўналетніх дзяцей, не павінны ўключаць у гэтую базу. Выключэнне - тыя, хто знаходзіўся за межамі краіны больш за 30 дзён на працягу аднаго квартала (але калі гэта быў выезд за мяжу на лячэнне або аздараўленне, то ў «дармаеды» не ўключаюць). Падобнае патрабаванне ёсць і для тых, хто займаецца раслінаводствам ці жывёлагадоўляй на сваім зямельным пляцы: такі занятак вызваляла ад «дармаедства» (але пляц гэты павінен знаходзіцца за рысай сталіцы і абласных гарадоў), але такія людзі не могуць адсутнічаць у Беларусі сумарна больш за 30 дзён на працягу аднаго квартала.

Як раней паведамлялася, некаторыя «дармаедскія» камісіі праводзяць свае пасяджэнні ў РАУС. Даходзіць і да таго, што такія камісіі разам з міліцыяй абыходзяць з «рэйдамі» кватэры «дармаедаў».

Раней міліцыя прапаноўвала вярнуць артыкул за дармаедства, як у часы СССР. Такую ідэю агучвалі ва УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.

Нагадаем, 21 студзеня гэтага года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што трэба больш актыўна залучаць на рынак працы беспрацоўных. А ў лістападзе 2024-га дыктатар сказаў, што ў Беларусі не павінна быць «валацугаў і дармаедаў».

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках