21 лютага 2025, Пятніца, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп запатрабаваў правесці прэзідэнцкія выбары ва Украіне

93
Трамп запатрабаваў правесці прэзідэнцкія выбары ва Украіне
Фота: УП

Пры гэтым палітык падкрэсліў, што агучвае не «расейскае жаданне».

Ва Украіне неабходна правесці выбары прэзідэнта, каб улады краіны маглі весці мірныя перамовы, паколькі ў дзейнага кіраўніка дзяржавы Уладзіміра Зяленскага «нізкі рэйтынг ухвалы», заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

«Мы маем справу з сітуацыяй, калі ва Украіне не было выбараў. Дзе ваеннае становішча. Дзе лідар, мне прыкра гэта казаць, але яго рэйтынг ухвалы ўпаў да 4%. <…> Я б сказаў, што калі яны хочуць атрымаць месца за сталом [перамоў], хіба народ Украіны не павінен сказаць, што ў нас даўно не было выбараў», - сказаў Трамп. Пры гэтым ён падкрэсліў, што патрабаванне правесці прэзідэнцкія выбары ва Украіне - гэта не «расейскае жаданне». «Гэта тое, што зыходзіць ад мяне і многіх іншых краін», - адзначыў амерыканскі прэзідэнт.

Адзначым, што зусім незразумела, адкуль Трамп узяў такія лічбы рэйтынгу, паколькі паводле ўкраінскіх апытанняў звесткі зусім іншыя.

Напрыклад, паводле апытання КМІС, у снежні 2024 года прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму давяралі 52% украінцаў, а не давяралі - 39%. Астатнія 9% адказалі, што не могуць вызначыцца са сваім стаўленнем.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках