«ЕЗ не мае іншага выйсця, акрамя як дзейнічаць неадкладна»
5- 19.02.2025, 9:40
- 14,412

У Еўрапарламенце зрабілі заяву аб перамовах ЗША і РФ.
Лідары адразу чатырох партый, якія прадстаўляюць большасць у Еўрапарламенце, выпусцілі дэкларацыю наконт сітуацыі ва Украіне і стасункаў з ЗША.
Журналісты выдання Le Monde паведамляюць, што гаворка ідзе пра цэнтрыстаў, эколагаў, правых і левых.
У дэкларацыі сказана, што надышоў час перамен і новай рэальнасці, якім неабходна супрацьстаяць. Пры гэтым неабходна падвоіць намаганні наконт дапамогі як Украіне, так і бяспецы самой Еўропы.
Еўропа больш не можа поўнасцю залежаць ад ЗША ў абароне як сваіх каштоўнасцяў, так і агульных інтарэсаў. Еўропа сутыкнулася з "дыпламатычным наступам" як ЗША, так і РФ у пытанні спынення вайны ва Украіне, менавіта таму ў ЕЗ няма іншага выйсця, акрамя як "дзейнічаць неадкладна".
Вядома, што Макрон экстрана склікае новы саміт у Парыжы пасля перамоў РФ і ЗША ў Эр-Рыядзе 18 лютага.
Учора ў Савудаўскай Арабіі прайшла сустрэча прадстаўнікоў РФ і ЗША, куды не запрасілі ні ўкраінскую дэлегацыю, ні ЕЗ.
У Брусэлі баяцца, што Вашынгтон будзе схіляць Кіеў падпісаць пагадненне з РФ, якое невыгодна як Украіне, так і ЕЗ.