21 лютага 2025, Пятніца, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуціна трэба адправіць у турму, а лепш пакараць смерцю»

16
«Пуціна трэба адправіць у турму, а лепш пакараць смерцю»
РОДЖЭР УІКЕР

Сэнатар-рэспубліканец выступіў у падтрымку Украіны і ЕЗ.

Кангрэсмэн і журналіст CNN Ману Раджу паразмаўляў са старшынём камітэта Сэната ўзброеных сіл Роджэрам Уікерам. Той наўпрост заявіў, што Пуціну давяраць нельга.

«Пуцін - ваенны злачынец, месца якога ў турме», - заявіў рэспубліканец у інтэрв'ю Раджу.

На пытанне, ці хоча Пуцін міру, Уікер адказаў, што Крэмль будзе ісці на ўсе крокі, каб атрымаць для сябе выгаду. «Наадварот, Пуцін парушыў усе існыя нормы міжнароднага права, і ягонае месца ў турме. А яшчэ лепш, калі яго пакараюць смерцю», - дадаў сэнатар.

Таксама Уікер не згодны з заявай Піта Хегсэта аб тым, што Украіне няма месца ў NАТО. Ён разглядае гэтае выказванне кіраўніка Пентагона як памылковае, хоць пры гэтым у яго з Хегсэтам захоўваюцца нармальныя бізнэс дачыненні.

Рэспубліканец таксама выступае за тое, каб Украіна ўдзельнічала ў перамовах з РФ і ЗША. Уікер пакуль не разумее, чаму Вашынгтон усё яшчэ не запрасіў ЕЗ і Украіну да перамоў, але дапускае, што ў Трампа можа быць нейкі план.

«Я думаю, што найлепшы спосаб пазбегнуць еўрапейскай вайны, якая ў выніку прымусіць нас умяшацца, - гэта забяспечыць выкананне і абарону вяршэнства закона, які дзейнічае ў Еўропе ўжо 70 гадоў. Вось чаму ў нас ёсць NАТО. Вось чаму існуе Еўрапейскі звяз», - заявіў Уікер.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках