Лукашысты спалохаліся кнігі з вершамі пра дурня ва ўладзе
12- 19.02.2025, 10:21
- 10,654

Яна прадавалася на Wildberries.
На патрабаванні пракуратуры Гомельскага раёна маркетплейс Wildberries выключыў з каталога тавары, прызнаныя ўладамі "экстрэмісцкімі матэрыяламі", паведаміла пракуратура Гомельскай вобласці.
На Wildberries прадаваліся "Дваццаць гадоў рабства: Беларусь сёння" Сяргея Сюзева і "Невядомая вайна" Ота Скарцэні. Таксама некалькі прадаўцоў рэалізоўвалі кулоны і падвескі з эмблемай "Чорнае сонца".
Кніга "Дваццаць гадоў рабства: Беларусь сёння" выйшла ў 2017 годзе з дапамогай расейскага сэрвісу Ridero. Яна “апісвае жыццё беларускага народа ў перыяд кіравання А.Р. Лукашэнка і паказвае цяжкасці жыцця простых людзей, якія жадалі спакойна працаваць і жыць у свеце, ствараючы ўтульнасць і спакой у любімай краіне”. Унесена ў беларускі "экстрэмісцкі спіс" у красавіку 2023-га.
Урыўкі з кнігі "Дваццаць гадоў рабства: Беларусь сёння"
К милиции
мы заплатили вам налоги,
создав для вас в стране уют,
чтоб вы нас с честью охраняли,
а не вершить свой самосуд.
врагов создали из хозяев
забыв про долг, честь и закон,
служа тому, кто невменяем
неся по всем каналам вздор.
<…>
Глупец у власти
<…>
и этот царь из рабской массы
служить к себе невежд позвал,
дав им средства из общей кассы
и властью править указал.
из года в год глупец у власти
своих лишь выгод видя толк,
как жерновами крошит кости
всех, кто попал в его силок.
<…>
«Пракурор Гомельскага раёна вынес у адрас кіраўніцтва ТАА «ІМВБРБ» прадпісанне, у якім запатрабаваў ухіліць парушэнні заканадаўства і неадкладна выключыць з інтэрнэт-каталога прадукцыю, прызнаную судом экстрэмісцкімі матэрыяламі. Акт нагляду выкананы ў поўным аб'ёме - тавары сталі недаступныя для набыцця на тэрыторыі Беларусі», - паведамілі ў пракуратуры.