21 лютага 2025, Пятніца, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніца Еўрапарламента: Еўропа гатова супрацьстаяць Кітаю ці Расеі нават без ЗША

7
Кіраўніца Еўрапарламента: Еўропа гатова супрацьстаяць Кітаю ці Расеі нават без ЗША
Рабэрта Метсола

Умацаванне абароны і бяспекі з'яўляецца нашым галоўным прыярытэтам.

Еўропа гатовая самастойна супрацьстаяць пагрозам з боку Кітая ці Расеі, калі ЗША надумае зменшыць свой уклад у калектыўную бяспеку.

Пра гэта ў інтэрв'ю РБК-Украіна сказала кіраўнік Еўрапарламента Рабэрта Метсола.

"Умацаванне нашай абароны і бяспекі з'яўляецца нашым галоўным прыярытэтам", - сказала яна.

Паводле ейных слоў, апошнія гады ў ЕЗ павялічылі агульныя абаронныя выдаткі на 30 адсоткаў і дасягнулі значнага прагрэсу ў пытаннях супольных абаронных закупак і пашырэння вытворчасці боепрыпасаў. Праз Еўрапейскі абаронны фонд падтрымліваюць дзяржавы-чальцы ў распрацоўцы інавацыйных і сумяшчальных абаронных тэхналогій і тэхнікі.

Акрамя таго, у нас упершыню з'явіўся еўракамісар у пытаннях абароны, а Еўрапейскі парламент павысіў статус свайго падкамітэта ў пытаннях абароны да паўнавартаснага камітэта. Гэта былі важныя крокі, але нам трэба зрабіць яшчэ больш, і мы гэта зробім», - дадала Метсола.

Старшыня Еўрапарламента адзначыла, што сапраўдная праблема ЕЗ - фрагментацыя. “У той час як ЗША выкарыстоўваюць 30 сістэм узбраенняў, у Еўропе іх 178. Фрагментацыя азначае больш высокія выдаткі і неэфектыўнасць. Нам патрэбны адзіны рынак абароннай прамысловасці. Бо, як трапна сказаў прэм'ер-міністр Туск: час геапалітычнага аўтсорсінгу прайшоў”, - расказала Метсола.

"Такім чынам, адказваючы на ваша пытанне: мы будзем гатовы", - сказала яна ў адказ на пытанне аб тым, ці зможа Еўропа самастойна супрацьстаяць пагрозам з боку Кітая або Расеі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках