21 лютага 2025, Пятніца, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску на кандытарскай фабрыцы судзілі ўдзельніцу пратэстаў 2020-га

12
У Менску на кандытарскай фабрыцы судзілі ўдзельніцу пратэстаў 2020-га

На пасяджэнне сагналі працаўнікоў прадпрыемства.

У Менску на кандытарскай фабрыцы “Слодыч” судзілі ўдзельніцу пратэстаў 2020-га - 25-гадовую жыхарку сталіцы, якая працуе мэнэджэркай у прыватнай кампаніі. Там прайшло выязное пасяджэнне суда Савецкага раёна. На яго сабралі працаўнікоў прадпрыемства, піша сайт "Еўрарадыё".

Мянчанку абвінавацілі ва ўдзеле ў вулічнай акцыі 30 жніўня 2020 года, у «наўмысным блакаванні руху грамадскага транспарту» на праспекце Незалежнасці і вуліцы Леніна. Удзельніца пратэстаў заявіла, што ў той дзень далучылася да групы ўдзельнікаў акцыі, падняла з зямлі плакат і несла яго ў руках.

Жанчыну прызналі вінаватай паводле артыкула «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (ч. 1 арт. 342 КК). Яе асудзілі на 2 гады і 6 месяцаў "хатняй хіміі".

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках