Амбасадары ЕЗ узгаднілі 16-ы пакет санкцый супраць Расеі
3- 19.02.2025, 12:16
- 6,954
Што ў яго ўвайшло?
ЕЗ прыняў 16-ы пакет санкцый супраць Расеі. Новыя абмежаванні зацверджаныя на пасяджэнні міністраў замежных спраў.
Пра гэта паведаміў у сацсетцы Х (Twitter) брусэльскі карэспандэнт "Радыё Свабода" Рыкард Ёзвяк.
Амбасадары Еўрапейскага Звязу пастанавілі, што ЕЗ прыняў новы пакет санкцый супраць Расеі. Гэта ўжо 16-ы пакет з моманту пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.
У панядзелак пастанова была афіцыйна зацверджаная на пасяджэнні міністраў замежных спраў.
16-ы пакет санкцый супраць РФ
Тыдзень таму Еўрапейская камісія пачала падрыхтоўку новых санкцый супраць Расейскай Федэрацыі, якія будуць накіраваныя на імпарт выкапнёвага паліва, пра гэта заявіла падчас брыфінгу ў Брусэлі прэс-сакратарка Еўрапейскай камісіі Паўла Піньё.
Адказваючы на пытанне журналістаў наконт ацэнкі санкцый ЕЗ супраць расейскіх энэрганосьбітаў і заявы міністра абароны ЗША Піта Гегсэта аб магчымасці прымусіць Расею сесці за стол перамоў дзякуючы энэргетычным санкцыям, Піньё адзначыла: "Мы працуем, і сапраўды, мы ўвялі санкцыі ў дачыненні да расейскай энэргетыкі з самага пачатку вайны".
Яна ўдакладніла, што гэтыя санкцыі прадугледжваюць паступовае змяншэнне залежнасці Еўразвязу ад расейскага выкапнёвага паліва.
“Але мы, са свайго боку, з боку ЕЗ, маем некалькі пакетаў. Мы зараз абмяркоўваем 16-ы пакет, які таксама паўплывае на энэргетыку і які будзе спрыяць паступоваму спыненню нашага імпарту выкапнёвага паліва з Расеі”, - падкрэсліла Піньё.