21 лютага 2025, Пятніца, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча рыхтуецца ўвесці важную змену для віз

9
Польшча рыхтуецца ўвесці важную змену для віз

Пастанова стане ўдарам па пасрэдніках.

Консульскі Дэпартамент МЗС Польшчы плануе нанесці новы ўдар па візавых пасрэдніках, якія дапамагаюць рэзерваваць рэгістрацыю для падачы дакументаў на выдачу віз.

Напрыклад, мяркуецца ўвесці біяметрыю пры аўтарызацыі на сэрвісе рэзервавання дат візіту, піша Rzeczpospolita.pl.

Консульскі аддзел МЗС плануе найбліжэйшым часам запусціць дадатковую электронную службу, якая будзе ідэнтыфікаваць асобу, якая мае намер прызначыць дату наведвання консульскай установы праз онлайн-сэрвіс, — піша выданне.

Неафіцыйна вядома, што для гэтага павінна выкарыстоўвацца біяметрыя - уваход у візавую заяўку будзе магчымы з дапамогай індывідуальных біяметрычных характарыстык - якія абараняюць доступ да мабільных тэлефонаў, а таксама іншых магчымасцяў (цяпер гэта адбітак пальца або ідэнтыфікацыя твару).

Магчыма, што служба блакавання ашуканскіх пасярэднікаў будзе ўведзеная ў канцы гэтага года.

"Тэрміны запуску механізму звязаны з заканадаўчай і інфармацыйнай работай", - падкрэслівае МЗС.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках