21 лютага 2025, Пятніца, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва спыніла транзіт беларускага рапсавага алею

2
Літва спыніла транзіт беларускага рапсавага алею

Затрыманы восем вагонаў.

Літва спыніла транзіт беларускага рапсавага алею. Журналісты высветлілі, што кампанія "Аграпрадукт" вырабляе яго з сыравіны, вырашчанай на акупаваных ўкраінскіх тэрыторыях, піша LRT.

На мінулым тыдні на станцыі Кяна былі затрыманы восем вагонаў з беларускім рапсавым алеем, якія накіроўваліся ў порт Клайпеды. За 2024 транзітам праз Літву прайшло амаль 50 тысяч тон алею пад брэндам “Аграпрадукт”. Са звестак Беларускай чыгункі, яго было значна больш.

Даччыная кампанія дзяржаўных "Літоўскіх чыгунак" LTG Cargo абвясціла, што правядзе ўнутранае расследаванне. І спыніла перавозкі. Журналістам там расказалі, што не ведалі аб паходжанні сыравіны з акупаванай Расеяй часткі Херсонскай вобласці Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках