Зяленскі: Трамп жыве ў дэзінфармацыйнай прасторы
32- 19.02.2025, 14:14
- 12,364

Прэзідэнт Украіны адказаў на заявы кіраўніка Белага дома.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў дэзінфармацыяй заяву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб падзенні свайго рэйтынгу да 4%. Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі ў сераду, 19 лютага, якую транслявала "Суспільне".
“Мы бачылі гэтую дэзінфармацыю. Мы разумеем, што яна ідзе ад Расеі. У нас ёсць доказы, што гэтыя лічбы абмяркоўваюцца паміж Амерыкай і Расеяй. На жаль прэзідэнт Трамп... жыве ў гэтай дэзінфармацыйнай прасторы”, - сказаў прэзідэнт.
Ён адзначыў, што арыентуецца ў звестках сваіх рэйтынгаў, але раней ніколі не каментаваў гэта.
"Калі хтосьці хоча мяне памяняць проста цяпер, то проста цяпер ніяк не атрымаецца", – сказаў Зяленскі, падаючы звесткі КМІС аб узроўні даверу да прэзідэнта на 57%.