21 лютага 2025, Пятніца, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Нідэрландаў ухваліў адпраўку войскаў ва Украіну

2
Парламент Нідэрландаў ухваліў адпраўку войскаў ва Украіну

Размова ідзе пра міратворчы кантынгент.

Палата прадстаўнікоў парламента Нідэрландаў большасцю галасоў прыняла рэзалюцыю аб патэнцыйнай адпраўцы міратворчых сіл ва Украіну ў выпадку ўкладання замірэння з Расеяй. Пра гэта інфармуе тэлеканал NOS.

Парламент краіны заклікае ўрад заняць "канструктыўную пазіцыю" аб удзеле Нідэрландаў у "пасляваенных міратворчых сілах" ва Украіне, гаворыцца ў дакуменце. Дэпутаты падкрэслілі, што бачаць актыўную ролю каралеўства ў забеспячэнні стабільнасці ў выпадку ўкладання замірэння паміж Масквой і Кіевам.

Са слоў прэм'ера Нідэрландаў Дзіка Схаофа, улады краіны адкрытыя для дыялогу наконт магчымай міратворчай місіі ва Украіне, якая зазнала агрэсію з боку РФ. У той жа час кіраўнік праварадыкальнай Партыі свабоды (PVV) Нідэрландаў Герт Вілдэрс падчас абмеркавання рэзалюцыі заявіў, што не падтрымае адпраўку войскаў каралеўства ва Украіну. Ён адзначыў, што "не трэба пераацэньваць" пагрозу з боку Расеі.

Фракцыя "Зялёных левых - Партыі працы" (GroenLinks-PvdA) падтрымала прапанову аб адпраўцы войскаў, хоць прадстаўніца блока сказала, што, на ейную думку, "яшчэ занадта рана абмяркоўваць" разгортванне вайсковага кантынгенту Нідэрландаў ва Украіне. Фінальная пастанова аб накіраванні войскаў прыме ўрад краіны, піша NOS.

17 лютага Washington Post паведаміла, што еўрапейскія хаўруснікі Украіны планавалі накіраваць у краіну 25-30 тысяч вайскоўцаў для прадухілення паўторнай агрэсіі Расеі пасля ўкладання мірнага пагаднення. Падраздзяленні павінны былі размясціць па-за лініяй судакранання, каб яны былі гатовы ўмяшацца пры кожнай спробе Расеі аднавіць ваенныя дзеянні.

Аднак пазней стала вядома, што да пагаднення прыйсці не ўдалося. Суразмоўцы Financial Times і Wall Street Journal паведамілі, што супраць адпраўкі еўрапейскіх войскаў ва Украіну выказаліся Нямеччына, Італія, Польшча і Гішпанія, тады як Францыя, Вялікабрытанія і Швэцыя пагадзіліся паслаць сваіх міратворцаў. Канцлер ФРГ Олаф Шольц адзначыў, што да ўсталявання трывалага міру гэтае пытанне абмяркоўваць не варта, а прэм'ер Італіі Джорджа Мелані назвала адпраўку войскаў "самым складаным і найменш эфектыўным" з магчымых варыянтаў падтрымкі Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках