«Усім добра вядома, як скончылі «сябры» Лукашэнкі»
6- 19.02.2025, 14:35
- 8,806

Хафтару трэба напружыцца.
З візітам у Менск 17 лютага прыбыў Вярхоўны гетман Лібійскай нацыянальнай арміі Халіфа Белкасім Хафтар. Чытач сайта Charter97.org параіў госцю з Лібіі паглядзець на лёс сяброў Лукашэнкі:
- У госці да вусатага палкоўніка прыехаў цэлы фельдмаршал Халіфа Хафтар. Прыбыў, як ён сам заявіў, купіць зброі, каб перамагчы прызнаны ААН і цывілізаваным светам ўрад.
Лукашэнка падарыў за кошт беларусаў лібійскаму забойцу 10 аўтобусаў МАЗ і 10 трактароў, прызнаўся ў сяброўстве з паўночнаафрыканскім ваўкалакам.
Хафтару трэба напружыцца. Усім добра вядома, як скончылі “сябры” Лукашэнкі Садам, Кадафі і Мілошавіч.
Цікава, які лёс больш спадабаецца лібійскаму забойцу? Памерці ў турме ці быць павешаным? Або быць разадраным натоўпам “улюбёных” падданых, як Кадафі, які калісьці зваў Хафтара сынам. Што не перашкодзіла "сынку" шматкроць здрадзіць "тату".