Пэп Гвардыёла: Нам давядзецца атакаваць і забіваць
- 19.02.2025, 15:04
- 1,566

Фота: AFP
Чаго чакаць ад матчу «Манчэстэр Сіці» супраць «Рэала».
Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пэп Гвардыёла падзяліўся чаканнямі ад стыкавага матчу ў адказ 1/16 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Рэала», піша «Трыбуна».
«У мяне засталіся незабыўныя ўражанні ад гэтага стадыёна. Тут ніколі не бывае лёгка. Або з «Барселонай», або з «Баернам» ці з «Ман Сіці». Ніводны з матчаў не быў ідэальным - некалькі разоў у нас нешта атрымлівалася, паглядзім, што будзе заўтра. Мы павінны згуляць ідэальна, асабліва з улікам выніку ў першым матчы. Гэта крыху нагадвае выезд на «Энфілд» ці ў Барсэлону.
Паглядзім, што будзе ў канцы сезона. Можа, гэта будзе наш апошні матч у гэтай Лізе чэмпіёнаў. Нам давядзецца атакаваць і забіваць. У іншыя гады мы прыдумлялі іншыя сцэнары.
Гульцы павінны выкладвацца поўнасцю. Яны не могуць добра гуляць без ціску. «Санцьяга Бэрнабэў» – менавіта такое месца. Дзе б вы ні былі, у пэўныя моманты давядзецца трываць», – сказаў Гвардыёла.
Матч пачнецца а 23.00. Першая гульня закончылася з лікам 3:2 на карысць мадрыдцаў.