21 лютага 2025, Пятніца, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, пра што просіць Крэмль на перамовах з ЗША

11
Стала вядома, пра што просіць Крэмль на перамовах з ЗША

Ключавы пункт перамоў застаўся неразвязаным.

Расея хацела б дабіцца ад ЗША размарозкі сваіх заблакаваных дзяржаўных актываў, а таксама паслаблення санкцый. Пра гэта The Moscow Times распавяла дыпламатычная крыніца, знаёмая з ходам сустрэчы ў Эр-Рыядзе, дзе напярэдадні ўпершыню з пачатку вайны высокапастаўленыя прадстаўнікі Крамля і Белага дома правялі доўгія перамовы.

Са слоў крыніцы, Масква дамагаецца аднаўлення доступу да сродкаў, якія былі замарожаныя ў ЗША. Гэта амаль $6 млрд - частка рэзерваў Цэнтральнага банка, якая была ўкладзеная ў даляравыя актывы перад пачаткам вайны. Агулам заходнія краіны наклалі санкцыі на $300 млрд ЗВР ЦБ, з якіх дзве траціны - каля $200 млрд - заблакавана ў Еўропе.

Расейская дэлегацыя, са слоў крыніц The Moscow Times, прыехала ў Савудаўскую Арабію з патрабаваннем аднавіць працу дыпмісій, а таксама вярнуць расейскую дыпламатычную уласнасць у ЗША. Асобную ўвагу Крэмль надае пытанню аб вяртанні двух лецішчаў у Нью-Йорку і Мэрылендзе, якія былі канфіскаваны адміністрацыяй Барака Абамы ў 2016 годзе паводле абвінавачання ў выкарыстанні іх у мэтах выведкі. "Для Пуціна гэтае пытанне не проста сімвалічнае - ён разглядае яго як частку аднаўлення статусу Раскі ў дачыненнях з ЗША", - адзначыла крыніца.

Пуцін даручыў дэлегацыі, куды ўваходзілі кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, яго памочнік Юры Ушакоў, а таксама кіраўнік РФПІ Кірыл Дзмітрыеў, праяўляць “максімальна прыязнае і ў нечым нават кампліментарны настрой да сваіх амерыканскіх візаві і прэзідэнта Дональда Трампа асабіста”, каб атрымаць максімум. Пуцін хоча замацаваць нейтральны статус Украіны, змену ўлады ў Кіеве, скарачэнне ўкраінскага войска і прызнанне анэксіі Крыма і чатырох акупаваных рэгіёнаў.

Пасля перамоў, якія доўжыліся 4,5 гадзіны, Расея і ЗША ўзгаднілі аднаўленне персаналу пасольстваў, работа якіх дэ-факта паралізаваная праз масавую высылку дыпламатаў. З 2000 года Штаты абвясцілі персонамі нон-грата 225 расейскіх супрацоўнікаў дыпмісій, а на жнівень 2022 года ў пасольстве РФ у Вашынгтоне заставалася толькі 184 дыпламаты. З Расеі былі высланы 755 супрацоўнікаў амерыканскіх дыпмісій, уключаючы консульствы, а перад пачаткам вайны, паводле звестак ТАСС, персанал пасольства ў Маскве сціснуўся да 120 супрацоўнікаў - мінімуму за пяць гадоў.

Ключавы пункт перамоў - сустрэча Пуціна і Дональда Трампа - зрэшты, застаўся неразгледжаным. Хаця амерыканская старана прапаноўвала правесці саміт ужо ў лютым, гэта “наўрад ці” адбудзецца, заявіў па выніках сустрэчы Ушакоў. Ён дадаў, што пакуль рана казаць аб збліжэнні пазіцыі Расеі і ЗША.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках