21 лютага 2025, Пятніца, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі адказаў Трампу: названая рэальная сума падтрымкі ЗША

27
Зяленскі адказаў Трампу: названая рэальная сума падтрымкі ЗША
Уладзімір Зяленскі

Названая кіраўніком Белага дома лічба не адпавядае рэчаіснасці.

Дапамога ад ЗША для Украіны склала амаль 67 млрд даляраў зброяй і 31,5 млрд даляраў паступленнямі ў бюджэт, што не адпавядае заявам кіраўніка Белага дома Дональда Трампа аб 500 млрд даляраў для Украіны. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас прэс-канферэнцыі.

“Я думаю, што трэба разабрацца з гэтай дапамогай. У нас зусім розныя лічбы, на жаль. У нас усё зразумела. Нам вайна каштавала 320 мільярдаў. 120 мільярдаў гэта мы, народ Украіны, падаткаплацельшчыкі. 200 мільярдаў гэта ЗША і ЕЗ. Гэта мы гаворым пра зброю - пакет зброі 320 мільярдаў”, - сказаў Зяленскі.

Ён адзначыў, што асобна ЗША выдалі на сёння каля 67 млрд даляраў зброяй і яшчэ 31,5 млрд даляраў склала прамая фінансавая дапамога ў бюджэт на асобныя праграмы.

“Мы ўдзячныя за ўсе гэтыя гуманітарныя праграмы, але нельга налічваць 500 мільярдаў. “Вярніце нам 500 мільярдаў мінераламі ці яшчэ нечым”. Гэта не сур'ёзная размова”, - падкрэсліў украінскі прэзідэнт.

Зяленскі дадаў, што Украіна гатовая да сур'ёзнага дакумента аб украінскіх карысных выкапнях, які б утрымліваў рэальныя гарантыі бяспекі.

“Нам патрэбныя гарантыі бяспекі, вам трэба гэта - з задавальненнем дзелімся. У залежнасці ад інвестыцыі, аб'екта інвестыцыі забірайце адсоткі, няма пытанняў, зарабляйце вы. Але нам патрэбны гарантыі бяспекі”, - падкрэсліў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках