21 лютага 2025, Пятніца, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі даў вялікую прэс-канферэнцыю: галоўныя тэзісы

114
Зяленскі даў вялікую прэс-канферэнцыю: галоўныя тэзісы
Уладзімір Зяленскі
Фота: Reuters

Прэзідэнт Украіны адказаў на прэтэнзіі Трампа і ціск Расеі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сераду, 19 лютага, правёў брыфінг, на якім пракаментаваў перамовы прадстаўнікоў ЗША і РФ у Савудаўскай Арабіі і заявы Дональда Трампа.

NV прыводзіць галоўныя тэзісы з выступу прэзідэнта.

1. Назваў дэзінфармацыяй заяву Трампа аб падзенні свайго рэйтынгу да 4%.

“Мы бачылі гэтую дэзінфармацыю. Мы разумеем, што яна ідзе ад Расеі. У нас ёсць довады, што гэтыя лічбы абмяркоўваюцца паміж Амерыкай і Расеяй. На жаль, прэзідэнт Трамп...жыве ў гэтай дэзінфармацыйнай прасторы», - сказаў прэзідэнт.

2. Паабяцаў апублікаваць сацыялагічныя звесткі аб даверы грамадзян Украіны да палітычных лідараў розных краін.

Зяленскі заявіў, што «ў найбліжэйшыя тыдзень-два» публічна пакажа ўзровень даверу ўкраінцаў да яго, прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска, прэзідэнта Турцыі Раджэпа Эрдагана і іншых кіраўнікоў краін-партнёраў Украіны.

3. ЗША дапамагаюць Пуціну выйсці са шматгадовай ізаляцыі, заявіў Зяленскі.

«Я б хацеў, каб было больш праўды ў каманды Трампа. Таму што ўсё гэта дакладна станоўча на Украіну не ўплывае. А ўплывае на тое, што яны выводзяць з ізаляцыі Пуціна. І я думаю, што Пуцін і расейцы, яны вельмі радуюцца», - сказаў прэзідэнт.

4. «Учора ўжо былі сігналы, што РФ - ахвяра. Гэта нешта новае»

Зяленскі заявіў, што расейцы вельмі радуюцца перамовам з ЗША.

5. Украіна атрымала ад ЗША зброю на $67 млрд і $31,5 млрд бюджэтнай дапамогі

Зяленскі паведаміў, што Украіна выдаткавала $320 млрд на вядзенне вайны з РФ, з якіх $200 млрд было замежнай вайсковай дапамогай, пры гэтым ЗША перадалі $67 млрд вайсковай дапамогі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання.

6. Прэзідэнт намякнуў, што паведамленні аб тым, што ЗША перадалі Украіне 90% усяго аб'ёму дапамогі ў вайне, не адпавядаюць рэчаіснасці.

«Гісторыя пра тое, што 90% усёй дапамогі – гэта Злучаныя Штаты – мы з вамі разумеем, што праўда крыху іншая, хаця безумоўна, мы ўдзячныя за дапамогу. І таму я б хацеў, каб было больш праўды ў каманды Трампа», - сказаў Зяленскі.

7. «Украіна не хоча ніякіх гарантый бяспекі ад Расеі»

Прэзідэнт падкрэсліў, што гарантыі бяспекі залежаць выключна ад партнёраў па НАТА. Кантынгент расейскі нам не патрэбен. СПА ад расейцаў нам не патрэбнае. Мы просім абароны ад іх, а таму і звяртаемся толькі да нашых партнёраў», - растлумачыў Зяленскі.

8. Украіна хоча атрымаць гарантыі бяспекі сёлета, каб скончыць вайну ў 2025-м, адзначыў Зяленскі.

9. Украіна ўжо вырабляе 30% патрэбаў узбраення для свайго войска і будзе нарошчваць вытворчасць.

«30% з усяго пакета таго, што нам трэба, мы сёння вырабляем. Гэта недастаткова, але гэта вельмі нямала і гэта больш, чым асобна кожная з краін Еўропы сёння робіць», - сказаў прэзідэнт.

АПК Украіны перш за ўсё засяродзіцца на вытворчасці БПЛА, сродкаў РЭБ і артылерыі.

10. Зяленскі заявіў, што Сілам абароны бракуе ракет для СПА, таму Украіна хоча атрымаць ліцэнзію на ўласную вытворчасць ракет для амерыканскіх сістэм Patriot.

11. Украіна гатовая «да сур'ёзных дакументаў» што да рэдказямельных металах.

Зяленскі заявіў аб гатоўнасці ўкласці пагадненне з ЗША па доступе да рэсурсаў, але Кіеву патрэбныя гарантыі бяспекі, а ў прапанаваным Штатамі дакуменце нічога пра гэта не было.

«Дакумент быў невыразны. Ён быў дакладны толькі ў адным: 50% мы павінны аддаць ад таго, што пералічана ў дакуменце. Дарэчы, мы гэтага не баімся, і я гатовы да публічнасці гэтага дакумента», - сказаў Зяленскі.

12. Пракаментаваў візіт Кіта Келага ў Кіеў: «Для мяне вельмі важна, каб ён сам пахадзіў па Кіеве»

«Келаг ужо сказаў, што 20-30% сталіцы няма. Усё зруйнавана. Я хачу, каб ён паглядзеў», - сказаў Зяленскі журналістам і дадаў, што гатовы паехаць са спецпрадстаўніком на фронт, анансаваў сустрэчы з ГУР і СБУ.

Напісаць каментар 114

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках