Латвія ўзмоцніць санітарны кантроль беларускіх і расейскіх тавараў на мяжы
- 19.02.2025, 16:45
- 1,190

З 24 лютага да 30 чэрвеня.
Латвія з 24 лютага да 30 чэрвеня ўзмоцніць санітарныя праверкі тавараў з Расеі і Беларусі ў пунктах памежнага кантролю. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Infotrans Media Belarus.
У гэты перыяд на граніцы будзе арганізаваны ўзмоцнены фізічны кантроль і кантроль ідэнтыфікацыі, а таксама адбор проб для лабараторных даследаванняў.
Такі захад плануецца ўвесці пасля ацэнкі ўзмоцненага кантролю, які Латвія правяла з 1 жніўня 2024 года да 31 студзеня 2025 года. Падчас праверкі былі выяўленыя партыі беларускага і расейскага харчавання і кармоў сумнеўнай якасці і бяспекі.