Ва Украіне адпрэчылі хлусню Пуціна аб «шырокамаштабным» наступе з Курскай вобласці
- 19.02.2025, 18:43
- 6,238

На ўкраінскую тэрыторыю заходзіла ДВГ, але яе знішчылі.
Кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны Андрэй Каваленка зняпраўдзіў хлусню расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна аб «шырокамаштабным» наступе на Украіну з Курскай вобласці.
У сераду, 19 лютага, ён паведаміў у Telegram, што была спроба заходу расейскай дыверсійна-выведвальнай групы на тэрыторыю Украіны, аднак УСУ яе знішчылі.
Са слоў Каваленкі, групоўкі войск РФ, здольнай ажыццяўляць шырокамаштабны наступ на тэрыторыю Украіны, пакуль там няма.
«Спробы заходу расейскіх ДВГ адбываюцца часта, але Сілы абароны ДВГ знішчаюць», — зазначыў Каваленка.