21 лютага 2025, Пятніца, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль 300 000 украінцаў працаўладкаваліся ў Нямеччыне

14
Амаль 300 000 украінцаў працаўладкаваліся ў Нямеччыне

У асноўным яны занятыя ў такіх галінах, як прамысловасць, гандаль, ахова здароўя.

Амаль праз тры гады пасля пачатку вайны ва Украіне прыкладна 300 000 бежанцаў з гэтай краіны ўладкаваліся на працу ў Нямеччыне, паведаміла Федэральнае агенцтва працы ў сераду, 19 лютага. Паводле звестак установы, на стан лістапада 2024 года з прыкладна 296000 працаўладкаваных грамадзянаў Украіны больш за 245000 плацілі ўнёскі ў касы сацыяльнага страхавання.

Украінскія бежанцы ў асноўным занятыя ў такіх галінах, як прамысловасць, гандаль, ахова здароўя, сацыяльныя паслугі, будаўніцтва, гатэльны бізнэс і сектар камерцыйных паслуг.

Для параўнання: да поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ў лютым 2022 года ў Нямеччыне працавала блізу 65000 украінцаў. Пры гэтым, паводле звестак Федэральнай статыстычнай установы, колькасць украінскіх бежанцаў у ФРГ павялічылася за гэты перыяд больш чым у восем разоў і дасягнула 1256000 чалавек (на стан 31 кастрычніка 2024 года).

Паводле звестак агенцтва працы, прыкладна 211000 украінцаў на стан лістапада 2024 года былі беспрацоўнымі. Яшчэ 98000 чалавек праходзілі інтэграцыйныя курсы, 29000 чалавек – прафесійна арыентаваныя моўныя курсы. Блізу 21000 украінцаў удзельнічалі ў праграмах працаўладкавання.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках