21 лютага 2025, Пятніца, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаляк: Спыненне агню на фронце не будзе роўнае заканчэнню вайны

7
Падаляк: Спыненне агню на фронце не будзе роўнае заканчэнню вайны
МІХАІЛ ПАДАЛЯК

Трэба дамагацца паўнавартаснага справядлівага міру, а не проста спынення баявых дзеянняў.

Устанаўленне рэжыму цішыні на лініі фронту без справядлівага мірнага пагаднення не будзе азначаць паўнавартаснага заканчэння вайны. Пра гэта ў каментары РБК – Украіна заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

«Спыненне агню – гэта азначае фінал вайны? Калі зыходзіць з гледзішча, што людзі трошкі не разумеюць рэалій, і крышку не разумеюць, што такое вайна, і хто з'яўляецца агрэсарам, то тады так, ты спыніў вайну, выйшаў і сказаў: "Глядзіце, мы спынілі вайну, усё крута". Але гэта ж азначае, што вайна не спынілася на самай справе», – тлумачыць Падаляк.

Паводле ягоных словаў, Расея прадаўжае «паўзучую агрэсію», у тым ліку і супраць іншых еўрапейскіх краінаў. Менавіта таму простае спыненне агню, на думку Падаляка, не прынясе ўстойлівага міру.

– Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа кажа пра гэта, што «мы хочам атрымаць справядлівы мір, калі ўсе бакі будуць там часткова задаволены тым, што ёсць спыненне агню» і «мы хочам атрымаць доўгачасовы мір, які не прывядзе праз 2-3 гады да наступнага этапу вайны або да наступнай эскалацыі». А пры такім падыходзе «давайце хутка на любых умовах, а тым больш на ўмовах Расеі, спынім агонь» – ну гэта дакладна не пра рэалізацыю справядлівай канцэпцыі або канцэпцыі доўгачасовай, – адзначыў Падаляк.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках