21 лютага 2025, Пятніца, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пасля перамоваў з Рутэ: Нельга даць Пуціну зноў усіх падмануць

4
Зяленскі пасля перамоваў з Рутэ: Нельга даць Пуціну зноў усіх падмануць
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Перад любымі перамовамі з РФ Украіна павінна атрымаць дакладныя гарантыі бяспекі.

Перад любымі перамовамі з Расеяй Украіна павінна атрымаць дакладныя гарантыі бяспекі. Расейскаму дыктатару Пуціну нельга зноў дазволіць падмануць усіх, напісаў прэзідэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў сваім Telegram-канале.

Паводле словаў кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, ён правёў добрую і змястоўную размову з генеральным сакратаром NATO Маркам Рутэ. Сярод іншага, абмяркоўвалася сустрэча прэзідэнта Украіны з турэцкім калегам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, падчас якой узнімалася пытанне ролі Анкары ў наданні гарантый бяспекі.

– У гэтым працэсе Украіна мае патрэбу ў шырокім прадстаўніцтве краінаў: Еўропа, у тым ліку Вялікая Брытанія і Турцыя, і ЗША, – адзначыў Зяленскі.

Генеральны сакратар NATO ў сваю чаргу праінфармаваў пра сустрэчу са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША датычна Украіны і Расеі Кітам Келагам. Ягоныя важныя мэсэджы супадаюць з мэтай Украіны дасягнуць гарантаванага міру, а не толькі часовага спынення агню. Неабходная ўпэўненасць у тым, што Расея не паўторыць поўнамаштабнага ўварванне.

Пры гэтым Зяленскі і Рутэ абмеркавалі будучыя кантакты з партнёрамі і скаардынавалі далейшыя крокі.

– Нельга даць Пуціну зноў усіх падмануць. Перад любымі патэнцыйнымі перамовамі ўсе партнёры павінны дакладна разумець, што прыярытэтам для дасягнення доўгага міру з'яўляюцца моцныя гарантыі бяспекі, – дадаў Зяленскі.

Варта заўважыць, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі напісаў пра неабходнасць не даць Пуціну падмануць усіх пасля неадназначных заяваў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на ягоны адрас. Сярод іншага, амерыканскі лідар згадваў «нізкую падтрымку» Зяленскага сярод украінцаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках