22 лютага 2025, Субота, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве гарыць інстытут, які працуе на абаронную прамысловасць РФ

36
У Маскве гарыць інстытут, які працуе на абаронную прамысловасць РФ
Фота: MSK1.RU

У будынку ўжо абрынуўся дах.

У Маскве ўспыхнуў маштабны пажар у Інстытуце вылічальнай тэхнікі. Агонь ахапіў 1500 кв.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскі Telegram-канал SHOT.

Вядома, што пажар пачаўся ўвечары 19 лютага ў будынку Інстытута вылічальнай тэхнікі ім. С. А. Лебедзева на Варшаўскай шашы ў Маскве.

Цяпер, са звестак SHOT, назіраецца адкрытае гарэнне на плошчы 1500 квадратаў.

Агонь працягвае распаўсюджвацца, што ўжо прывяло да абрынання даху. Больш за тое, вядома, што існуе пагроза выбуху газавых балонаў. Інфармацыі аб пацярпелых пакуль няма.

Заўважым, што Інстытут дакладнай механікі і вылічальнай тэхнікі імя С. А. Лебедзева - гэта расейская навуковая арганізацыя, якая ўваходзіць у склад Расейскай акадэміі навук.

Раней гэта быў федэральны дзяржаўны орган, але 3 жніўня 2009 года ён быў пераўтвораны ў акцыянернае таварыства, якое з 2008 года падпарадкоўваецца Міністэрству прамысловасці і гандлю РФ.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках