У Менску сабраўся «паравозік» з чатырох аўтамабіляў
3- 20.02.2025, 11:45
- 4,348

Момант аварыі патрапіў на відэа.
У Менску праз невыкананне бяспечнай дыстанцыі сутыкнуліся чатыры аўтамабілі, паведамілі ў сталічнай ДАІ.
Здарэнне адбылося 20 лютага а 08.10 на скрыжаванні вуліц Льва Талстога і Суражскай. Папярэдне выяўлена, што ў выніку невыканання бяспечнай дыстанцыі адбылося сутыкненне чатырох аўтамабіляў: Lexus, Toyota, Renault і Nissan.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.