Міністр абароны Аўстраліі: Вайна павінна закончыцца на ўмовах Украіны
6- 20.02.2025, 11:58
- 3,686

Аўстралійскія палітыкі раскрытыкавалі Трампа.
Масква з'яўляецца агрэсарам у канфлікце, і ён павінен быць урэгуляваны на ўмовах Кіева. Аўстралія, працягне падтрымку Украіны ў яе вайне з Расеяй.
Аб гэтым заявіў міністр абароны Аўстраліі Рычард Марлес, паведамляе Reuters.
"Вайна ва Украіне павінна быць закончаная на ўмовах Украіны, бо агрэсарам тут з'яўляецца Расея, і мы бачым, што на карту пастаўленая цэласнасць заснаванага на правілах парадку, глабальнага, заснаванага на правілах парадку", - заявіў Марлес.
Ён заявіў, што канфлікт прывёў да вялізных чалавечых ахвяр, але мір немагчымы ўсялякіх умовах. Марлес адзначыў, што вітае спробы пакласці канец вайне.
“Але гэта не можа быць зроблена на ўсялякіх умовах. Гэта павінна быць зроблена на ўмовах Украіны, і мы працягнем падтрымліваць Украіну ў гэтым”, - сказаў міністр.
Аўстралія з'яўляецца важным супольнікам ЗША ў сферы бяспекі ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне, дзе абедзве краіны выказалі ўстурбаванасць нарошчваннем вайсковай моцы Кітая.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 19 лютага асудзіў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, назваўшы яго "дыктатарам", і папярэдзіў, што Зяленскаму неабходна дзейнічаць хутка, каб забяспечыць мір, інакш ён рызыкуе страціць сваю краіну.
Нападкі адбыліся на наступны дзень пасля таго, як Трамп заявіў, што Украіна нясе адказнасць за ўварванне Расеі ў 2022 годзе, узмацнілі ўступрбаванасць сярод супольнікаў ЗША ў Еўропе, што падыход Трампа да спынення расейска-ўкраінскага канфлікту можа прынесці карысць Маскве.
Пуцін - дыктатар-забойца
Кансерватыўная апазіцыя Аўстраліі таксама раскрытыкавала пазіцыю Трампа аб Украіне.
“Я думаю, што прэзідэнт Трамп памыляецца. Думка аб тым, што прэзідэнт Зяленскі ці ўкраінскі народ пачалі гэтую вайну або нейкім чынам нясуць адказнасць за вайну, проста няслушная”, - заявіў Пітэр Датан, лідар Ліберальнай апазіцыйнай партыі, які займаў пасаду міністра абароны, калі пачалася вайна.
Паводле ягоных слоў, Аўстралія павінна стаяць цвёрда і годна разам з народам Украіны. “Гэта дэмакратыя, і гэта барацьба за цывілізацыю. Уладзімір Пуцін - дыктатар-забойца, і мы не павінны саступаць яму ні цалі”, - сказаў ён.