22 лютага 2025, Субота, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Міжземным моры за месяц падарваліся тры танкеры, якія наведвалі расейскія парты

6
У Міжземным моры за месяц падарваліся тры танкеры, якія наведвалі расейскія парты
Фота: Wikipedia

Ёсць розныя версіі здарэння.

За апошні месяц тры танкеры ў Міжземным моры атрымалі пашкоджанні ў выніку выбухаў, прычыны якіх пакуль не ўдалося ўстанавіць, расказалі Reuters крыніцы ў сферы суднаходства і бяспекі.

Усе тры танкеры, паводле звестак сэрвісаў, якія адсочваюць перасоўванне суднаў, перад інцыдэнтамі заходзілі ў расейскія парты.

Такія здарэнні ў Міжземным моры сталі першымі за апошнія дзесяцігоддзі, адзначае Reuters.

У канцы студзеня ля турэцкага порта Джэйхан быў пашкоджаны нафтаналіўны танкер Seacharm, які знаходзіцца пад кіраваннем кампаніі Thenamaris.

У лютым ля берагоў Лібіі прагрымеў выбух на судне Grace Ferrum, якое ходзіць пад сцягам Ліберыі. Танкер, які перавозіў хімічныя прадукты, атрымаў такія значныя пашкоджанні, што спатрэбілася правядзенне выратавальнай аперацыі. Аператарам судна выступае кіпрская кампанія Cymar.

Нарэшце, 15 лютага ў порце Савоны на поўначы Італіі ў выніку двух выбухаў пашкоджання корпуса ніжэй за ватэрлінію атрымаў танкер Seajewel, якім кіруе грэцкая кампанія Thenamaris. Ніхто з чальцоў каманды не пацярпеў, выцеку нафты не адбылося.

Пракуратура Савоны разглядае розныя версіі здарэння, у тым ліку выбух боепрыпасу, пісала выданне Fatto Quotidiano. Пры гэтым, са звестак «Украінскай праўды”, Seajewel уваходзіць у расейскі “ценявы флот” і перавозіць нафту ў Еўропу, нягледзячы на санкцыі.

У канцы снежня ў Міжземным моры пасля выбуху ў машынным аддзяленні пацярпела катастрофу расейскае гандлёвае судна Ursa Major, якое афіцыйна перавозіла ва Уладзівасток партовыя краны і люкавыя крышкі для ледакола "Расія". Уладальнік судна - група кампаній "Абароналагістыка", якая ўваходзіць у структуру Мінабароны РФ, абвясціла, што на сухагруз была ўчыненая "мэтанакіраваная тэрарыстычная атака".

Вайсковы экспэрт "Новой газеты" Валерый Шыраеў дапускаў, што карабель мог быць затоплены з дапамогай безэкіпажных катараў, якія Украіна выкарыстоўвала супраць расейскага флоту ў Чорным моры. “Калі я маю рацыю, то ўкраінцы перанеслі раён баявых дзеянняў з Чорнага мора ў Міжземнае. <…> Спыніць гэта немагчыма і змагацца з гэтым вельмі складана”, - адзначаў экспэрт.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках