22 лютага 2025, Субота, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ХАМАС перадаў Ізраілю целы чатырох закладнікаў

ХАМАС перадаў Ізраілю целы чатырох закладнікаў
Фото: Getty Images

Сярод загінулых двое дзяцей.

Баявікі ХАМАС у рамках пагаднення перадалі Ізраілю целы чатырох закладнікаў. Сярод загінулых двое дзяцей.

Пра гэта паведамляе The Times of Israel.

Працэс перадачы целаў пачаўся раніцай 20 лютага. Баевікі групоўкі ХАМАС пачалі працэдуру перадачы загінулых з затрымкай. Тэрарысты размясцілі труны з астанкамі загінулых на «сцэне», побач былі ўсталяваныя плакаты з надпісам «Зроблена ў ЗША».

ХАМАС сцвярджае, што закладнікі разам з ахоўнікамі загінулі ў выніку авіяўдару Ізраіля з выкарыстаннем амерыканскіх ракет.

Целы закладнікаў ужо былі перададзены прадстаўнікам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа. Ізраільскія вайскоўцы заяўляюць, што атрымалі астанкі палонных.

Сярод загінулых - ізраільцянка Шыры Бібас, якую выкралі разам з двума дзецьмі падчас уварвання 7 кастрычніка 2023 года. Аднаму з хлопчыкаў на момант выкрадання было дзевяць месяцаў, а іншаму - пяць гадоў. Яшчэ адзін загінулы - грамадзянін Ізраіля Адзед Ліфшыц, якому на момант выкрадання было 83 гады.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках