21 лютага 2025, Пятніца, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка падсунуў Сігалу зялёныя кавуны

12
Лукашэнка падсунуў Сігалу зялёныя кавуны

Відавочцы расказалі пра канфуз дыктатара.

Беларускі дыктатар любіць на публіку дэманстраваць, які ён таленавіты і клапатлівы фермер. І што на ягоным агародзе растуць не толькі гародніна, але і смачныя ягады - кавуны. Вось толькі высветлілася, што яны наўрад ці нармальна даспяваюць.

Смешную гісторыю пра сумнеўную якасць ураджаю з градак Аляксандра Лукашэнкі на стрыме «Еўрарадыё» расказалі стваральнікі ютуб-шоў «Без рэтушы» — фатографы Юлія Лейдзік і Яўген Канаплёў.

«Мы калі ў Беларусі былі, нам для рэкламнай кампаніі трэба было зняць актора Стывена Сігала. А ён у гэты час быў у Лукашэнкі, які яго морквай карміў. І вось дзень здымак - Сігал ад Лукашэнкі прыязджае з кавунамі і кажа ахоўніку: «Разрэж».

Ахова рэжа, а кавуны - зялёныя.

«Ахове сорамна, яна едзе ў «Еўраопт», купляе іншыя кавуны. Прывезлі, паклалі на стол - яны больш-менш чырвоныя. І ахоўнік дае Сігалу ўжо тое, што не вырашчана Аляксандрам Рыгоравічам.

Нават у ахоўніка спрацаваў страх [што Лукашэнка абразіцца]. А ўяўляеш, што там будзе з людзьмі, якія гэтыя кавуновыя градкі абганяюць? Напэўна, таксама бегаюць у крамы, каб падкласці на градку саспелы кавун», - пасмяялася Юлія Лейдзік.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках