21 лютага 2025, Пятніца, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі ўпаў і загарэўся лёгкаматорны самалёт: ёсць загінулыя

2
У Расеі ўпаў і загарэўся лёгкаматорны самалёт: ёсць загінулыя

Момант патрапіў на відэа.

Раніцай 20 лютага ў Ніжагародскай вобласці РФ разбіўся лёгкаматорны самалёт Van's RV-7. Папярэдне вядома, што загінулі два чалавекі, якія знаходзіліся на борце.

Самалёт «здзейсніў жорсткую пасадку» на аэрадроме Усходні, што каля населенага пункта Новалікеева ў Кстоўскім раёне. Пасля чаго ўспыхнуў пажар, а ролік з момантам падзення патрапіў у сеціва, піша «Обозреватель».

У Галоўнай управе Міністэрства надзвычайных сітуацый Ніжагародскай вобласці РФ заявілі, што пажар тушылі шэсць спецыялістаў выратавальнага ведамства і былі залучаныя дзве адзінкі тэхнікі.

У сваю чаргу Цэнтральная міжрэгіянальная следчая ўправа пацвердзіла, што на борце знаходзіліся пілот і пасажыр.

Пакуль прычына авіякатастрофы высвятляецца, але следства разглядае дзве асноўныя версіі: памылка пілатавання і тэхнічныя няспраўнасці паветранага судна.

У Расеі ўпаў і загарэўся лёгкаматорны самалёт Van's RV-7, ёсць загінулыя

Транспартная пракуратура праводзіць праверку выканання заканадаўства аб бяспецы палётаў, пры наяўнасці падстаў будуць прымацца меры рэагавання.

Следчы камітэт РФ распачаў справу і праводзіць праверку паводле арт. 263 КК РФ (парушэнне правілаў захаванасці руху і эксплуатацыі паветранага транспарту).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках