21 лютага 2025, Пятніца, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы расказалі, якія фразы на беларускай мове часта гавораць у паўсядзённым жыцці

33
Беларусы расказалі, якія фразы на беларускай мове часта гавораць у паўсядзённым жыцці

Блогер правёў вулічнае апытанне.

Карыстальнік з нікам maksim. kovalek каля ТРЦ Dana Mall надумаў правесці вулічнае апытанне і высветліць, якія фразы на беларускай мове ў паўсядзённым жыцці гавораць беларусы, піша CityDog.

Часцей за ўсё беларусы называлі словы і фразы "смачна есці", "дзякуй" і "як маешся?". Многія прызнаюцца, што нават калі не размаўляюць на беларускай мове пастаянна, некаторыя фразы ўсё адно выкарыстоўваюць. Напрыклад, "усё будзе добра", "каханне", "я цябе кахаю" ці проста "пашукай".

А адна дзяўчына падзялілася, што ў яе няма ўлюбёнай фразы, затое вельмі падабаецца імя беларускага пісьменніка Петруся Броўкі.

У каментарах пад допісам у Threads карыстальнікам вельмі спадабалася такое вулічнае апытанне, яны таксама надумалі падзяліцца сваімі ўлюбёнымі фразамі на роднай мове.

“Хутчэй” кажу кожную раніцу пры адпраўцы сына ў школу”, — напісала Аксана.

“Мой сын слова “абавязкова” часта выкарыстоўвае. Цяпер і я, і бабуля таксама”, - падзялілася карыстальніца з нікам Onlainvremenno.

“Халера яго ведае”, - улюбёная фраза Таццяны.

“Цудоўна”, “трохі”, “нешта ў лесе здохла”, — напісала карыстальніца ola_koren.

“Няма мне чаго рабіць”, “хадзі, будзем есці” (гэта кату) і “добра”, — падзялілася Ірына.

“Добра”, “добрай ранiцы”, “смачна есці”, — напісала Юлія.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках