Алгарытм малпы не дапамог расейцам
3- 20.02.2025, 19:45
- 17,500

У памежных рэгіёнах РФ пацярпелі ўсе значныя аб'екты нафтаперапрацоўкі.
Пачынаючы з канца лістапада 2024 года і да сёння Украіна нанесла ўдары па ўсіх аб'ектах нафта-газавай прамысловасці ў рэгіёнах Расейскай Федэрацыі, якія маюць межы з Украінай. Аб гэтым сказаў ваенны экспэрт Сяргей Грабскі ў эфіры тэлемарафону, піша unian.net.
Ён адзначыў, што для Украіны цікавыя ўсе нафтаперапрацоўчыя комплексы і прадпрыемствы, якія працуюць для акупантаў, у тым ліку і Сызранскі НПЗ у Самарскай вобласці, e які пацэлілі ўночы 19 лютага, які ажыццяўляе перапрацоўку нафты і выпускае прадукцыю, якая ідзе на забеспячэнне арміі агрэсара.
Паводле ягоных слоў, зараз Украіна ўжо пашырае гэтую геаграфію, каб ускладніць пастаўкі паліўна-змазачных матэрыялаў як для патрэб войска, так і для патрэб, вайсковай эканомікі.
“Мы не можам дасягнуць нейкага парытэту на лініі фронту з асабовым складам, але мы можам зрабіць так, што гэтая перавага ворага ў людзях, а таксама ў танках, артылерыі нівелявалася праз нястачу паліва і боепрыпасаў да іх”, - падкрэсліў Грабскі.
Паводле ягоных слоў, Украіна вышуквае слабыя месцы ў абароне аб'ектаў у РФ, якія працуюць на вайну і наносіць па іх удары. Пры гэтым дадае, што афіцыйна гаварылася, што на канец студзеня 2025 года прыкладна 17% усёй сферы нафтаперапрацоўкі Расеі было пашкоджана ці разбіта.
Экспэрт адзначае, што Расея спрабуе ў сабе ўвасобіць досвед Украіны выкарыстання мабільных агнявых груп, але, слабым месцам ворага з'яўляецца тое, што тэрыторыя вялікая і ўсю яе закрыць ад удараў немагчыма, таму што не зможаш вакол кулямётчыкаў паставіць, каб дроны збівалі.
"Расея можа, выкарыстоўваючы так званы малпавы алгарытм, дубляваць нашы схемы, але яны не заўсёды ў яе ўмовах працуюць", - сказаў Грабскі.
Ён зазначае, што ўдары па нафтаперапрацоўцы маюць трайны эфект - вайсковы, эканамічны, палітычны. “І нават маральны эфект. Таму што гэта сапраўдная асалода слухаць крыкі і стогны расейцаў, якія перажываюць, што па іх там б'юць”, - дадаў ён.