У Францыі пацвердзілі візіт Макрона ў ЗША
8- 20.02.2025, 16:08
- 6,882

СМІ даведаліся, які мэсэдж рыхтуюць Трампу.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон на наступным тыдні паедзе ў ЗША. Ён будзе расказваць пра вайну ва Украіне.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Le Figaro.
Французскі міністр-дэлегат у справах Еўропы Бэнжамэн Хадад заявіў, што Макрон паедзе ў Вашынгтон на наступным тыдні. Такім чынам ён пацвердзіў словы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб тым, што ён сустрэнецца з Макронам «вельмі хутка, магчыма, у панядзелак».
Са слоў міністра, Макрон у ЗША будзе казаць пра Украіну.
- Ён паедзе, каб перадаць голас еўрапейцаў і сказаць, што будучыня Украіны не можа быць вызначаная без іх, - сказаў Хадад.
Французскі міністр мяркуе, што «сарванае спыненне агню было б перамогай» расейскага дыктатара Пуціна.
Хадад дадаў, што на перамовах у Савудаўскай Арабіі ў Еўропы ёсць некалькі актываў, якія можна выкарыстоўваць, пачынаючы з падтрымкі Украіны, якая, як ён указаў, «большая, чым у ЗША». Ён назваў у якасці рычагоў «эканамічны ціск на Расею» і «здольнасць ажыццявіць гарантыі бяспекі».
У каментары заяў Трампа з крытыкай прэзідэнта Украіны Хадад заявіў, што «адзіны дыктатар у гэтай вайне - Пуцін, а Зяленскі - герой».