21 лютага 2025, Пятніца, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна запускае новую мадэль забеспячэння войска беспілотнікамі

1
Украіна запускае новую мадэль забеспячэння войска беспілотнікамі

Кіеў укараняе сістэму DOT-Chain.

Міністэрства абароны запускае новую мадэль забеспячэння ўкраінскага войска беспілотнікамі. Сярод іншага, укараняецца сістэма DOT-Chain у набыцці дронаў.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву міністра абароны Украіны Рустэма Умерава.

«Сёння правялі важную сустрэчу з прадстаўнікамі больш як 200 украінскіх вытворцаў дронаў. Наша задача – забяспечыць хуткую і бесперабойную пастаўку найлепшых беспілотнікаў для нашых воінаў», – адзначыў Умераў.

Паводле ягоных словаў, Мінабароны запускае новую мадэль забеспячэння беспілотнікамі. Агенцтва абаронных закупак (ААЗ) прапанавала вытворцам новыя правілы ўзаемадзеяння паміж дзяржавай, войскам і бізнэсам.

Сярод іншага, укараняецца сістэма DOT-Chain у набыцці дронаў, якая дапаможа:

хутчэй дастаўляць дроны на фронт – падраздзяленні самі будуць выбіраць патрэбныя ім БПЛА, а час пастаўкі скароціцца з месяцаў да некалькіх тыдняў;

падтрымаць вытворцаў – яны будуць атрымліваць прагназаваныя заказы і змогуць планаваць маштабаванне вытворчасці;

стварыць празрыстыя правілы – зразумелыя механізмы пастаўкі будуць стымуляваць канкурэнцыю і развіццё рынку

Як адзначыў міністр, DOT-Chain Defense System дае брыгадам магчымасць самастойна вызначаць, якія дроны ім патрэбныя, у адпаведнасці з сітуацыяй на полі бою. У той самы час вытворцы атрымаюць дакладную карціну попыту і змогуць больш эфектыўна планаваць вытворчасць.

Такім чынам, мы ствараем сістэму, якая будзе працаваць стабільна і бесперабойна. Разам з вытворцамі працуем над тым, каб ніводны вайсковец не чакаў неабходнага тыднямі ці месяцамі. Мінабароны адкрытае да дыялогу і супольнай працы», – дадаў Умераў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках