На ўездзе ва ўкраінскі Пакроўск паднялі бел-чырвона-белы сцяг
10- 20.02.2025, 20:48
- 17,764

Фотафакт.
Бел-чырвона-белы сцяг паднялі байцы палка Каліноўскага на ўездзе ў Пакроўск Данецкай вобласці. Яны ўдзельнічаюць у абароне гэтага ўкраінскага горада.
«Тут поплеч з украінскім войскам стаяць і нашыя ваяры з палка імя Кастуся Каліноўскага. Пад Пакроўскам загінула беларуская гераіня Марыя Зайцава. У памяць пра яе і ўсіх беларускіх добраахвотнікаў, якія аддалі свае жыцці за свабоду Украіны, на ўездзе ў горад быў узняты беларускі нацыянальны сцяг», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы каліноўцаў.

Полк абяцае неўзабаве апублікаваць на сваім YouTube-канале відэасюжэт з Пакроўска.
Расейскія войскі вядуць наступ на горад, каб выйсці ў тым ліку на адміністрацыйныя межы Данецкай вобласці. Паводле звестак УСУ, адпаведны загад быў спушчаны з Крамля.