Politico: На фоне збліжэння Трампа і Пуціна Зяленскі збірае ў Кіеве хаўруснікаў
12- 21.02.2025, 9:45
- 18,264

Лідары ЕЗ надумалі аб'яднацца вакол Украіны.
Пакуль Трамп шукае спосаб памірыцца з Пуціным, еўрапейскія палітыкі прыбудуць ва Украіну напярэдадні гадавіны ўварвання войска РФ.
Белы дом прыняў пастаеову кардынальна змяніць сваю палітыку ў дачыненні да Украіны. У гэтым кантэксце лідары ЕЗ надумалі аб'яднацца вакол Украіны, каб абмеркаваць гарантыі бяспекі.
24 лютага ў Кіеў павінны прыбыць прэзідэнтка Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен, прэзідэнт Еўрарады Антоніу Кошта і прэм'ер-міністр Гіпаніі Педра Санчэс, піша Politico .
Акрамя таго, лідары Канады, краін Балтыі і Мальты могуць далучыцца як асабіста, так і онлайн. На сустрэчы таксама будзе прысутнічаць прэзідэнтка Еўрапарламента Робэрта Метсола, аднак пакуль незразумела, у якім фармаце.
Візіт еўрапейскіх палітыкаў адбудзецца ў сувязі з трэцяй гадавінай уварвання войска Пуціна ва Украіну, а таксама на фоне абвінавачанняў Трампа ў тым, што менавіта Кіеў вінаваты ў гэтай вайне.
Прэзідэнт Украіны пацвердзіў, што 24 лютага ў Кіеў прыбудуць еўрапейскія лідары і палітыкі. Пасля абвінавачанняў з боку Трампа Зяленскі надумаў згуртаваць вакол сябе еўрапейскіх лідараў.
У мэтах бяспекі поўны склад еўрапейскай дэлегацыі пакуль трымаецца ў сакрэце, аднак у Празе заявілі, што прэзідэнта Чэхіі ва Украіне сапраўды не будзе.
Вядома таксама, што прэзідэнт Францыі і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі адправяцца з працоўным візітам у ЗША.