22 лютага 2025, Субота, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ўпершыню знішчылі расейскі БАТ-2

2
УСУ ўпершыню знішчылі расейскі БАТ-2
Ілюстрацыйнае фота: расейскі пуцепракладчык БАТ-2

Тэхніку падбілі на Ліманскім кірунку.

Расейскія акупанты вялікімі сіламі ціснуць на ўкраінскіх абаронцаў на Ліманскім кірунку. Аднак УСУ не толькі адбілі атакі, але і ўпершыню знішчылі раскйскі пуцепракладчык БАТ-2.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў «Хорціца».

З паведамлення АСГВ «Хорціца», на Ліманскім кірунку расейскія акупанты не пакідаюць спроб прарваць абарону УСУ. Расейцы працягваюць штурмаваць пяхотай і бранятэхнікай абарончыя ўмацаванні ўкраінскіх абаронцаў.

Аднак украінскія БПЛА знішчаюць узбраенне і бранятэхніку супраціўніка.

«За апошнія дні аператарам FPV-дронаў атрымалася знішчыць вялікую колькасць варожай тэхнікі: МТЛБ, два грузавікі, гармату, бохан, матацыкл і ўпершыню – пуцепракладчык БАТ-2», – адзначылі ў АСГВ «Хорціца».

Майстэрскую працу ўкраінскіх ваяроў паказала 63 асобная механізаваная брыгада. На відэа бачна, як аператары дронаў дакладна разносяць на кавалкі варожую тэхніку.

Што такое пуцепракладчык БАТ-2

БАТ-2 - савецкі пуцепракладчык на базе цягача МТ-Т. Распрацаваны ў Харкаўскім канструктарскім бюро машынабудавання. Выпускаўся малой серыяй. Абрэвіятура БАТ расшыфроўваецца як «бульдозер на артылерыйскім цягачы».

БАТ-2 прызначаны для механізацыі інжынерных работ пры пракладцы дарог, падрыхтоўцы і ўтрыманню вайсковых дарог. Выкарыстоўваецца для шматлікіх мэт:

перасоўванне грунту пры прыладанні пераходаў праз яры і равы;

пабудова спускаў да перапраў;

расчыстка маршруту руху ад кустоў, дрэў, пянькоў, снегу і камянёў;

пабудова праходаў у руінах, у лесе і населеных пунктах;

укладванне дарожных блокаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках