Reuters: На перамовах у Эр-Рыядзе ЗША і РФ абмяркоўвалі замарожаныя $300 мільярдаў
10- 21.02.2025, 18:23
- 8,006

Крэмль гатовы пайсці на саступкі.
Краіна-агрэсарка Расея ў рамках магчымага мірнага пагаднення можа пагадзіцца на выкарыстанне $300 млрд замарожаных актываў для аднаўлення Украіны, аднак пры пэўных умовах, паведамляе Reuters са спасылкай на тры крыніцы.
Адзначаецца, што РФ будзе намагаць, каб частка гэтых сродкаў была выдаткаваная на аднаўленне часова акупаваных тэрыторый, якія знаходзяцца пад кантролем расейскіх войск.
Пасля таго, як Расея пачала поўнамаштабнае ўварванне ў 2022 годзе, ЗША і хаўруснікі забаранілі транзакцыі з цэнтральным банкам і міністэрствам фінансаў Расеі, заблакаваўшы ад 300 да 350 мільярдаў даляраў расейскіх актываў, у асноўным еўрапейскіх, амерыканскіх і брытанскіх дзяржаўных аблігацый, якія захоўваюцца ў еўрапейскім дэпазітарыі каштоўных папер.
Хаця перамовы паміж Расеяй і ЗША знаходзяцца на вельмі раннім этапе, адна з ідэй, якую абмяркоўваюць у Маскве, палягае ў тым, што Расея можа прапанаваць выкарыстанне значнай часткі замарожаных рэзерваў для аднаўлення Украіны ў рамках магчымага мірнага пагаднення, паведамілі тры крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.
Летась Сусветны банк ацаніў агульны кошт аднаўлення і рэканструкцыі ў Украіне на $486 млрд.
У Крамлі адмовілі выданню ў каментары.
Reuters адзначае, што ідэя аб тым, што Расея можа пагадзіцца на выкарыстанне замарожаных сродкаў для аднаўлення Украіны, прагучала ўпершыню і «можа даць уяўленне аб тым, на якія кампрамісы гатовая Масква».