Расейскі «Шахед» даляцеў да Берасцейскай вобласці
2- 21.02.2025, 18:29
- 4,524

Як мінімум два БПЛА заляцелі ў нашу краіну.
Паводле звестак украінскага маніторынгавага канала «Рында Маніторыт», мінулай ноччу, 21 лютага, на тэрыторыю Беларусі падчас масаванай расейскай атакі тэрыторыі Украіны заляцелі як мінімум 3 БПЛА, піша «Флагшток».
Два робаты пераляцелі мяжу паміж Чарнігаўскай і Гомельскай абласцямі, якая праходзіць па рацэ Дняпро. Першы прыкладна а 01:52 накіраваўся ў кірунку вёскі Ніжніх Жараў, другі — а 02:10 у кірунку Хойнікаў.
Пазней, а 03:30 з Ровенскай вобласці накіраваўся ў бок Століна ў Берасцейскай вобласці.