22 лютага 2025, Субота, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія падтрымала ідэю Дональда Туска аб перадачы Украіне замарожаных у ЕЗ актываў РФ

10
Еўракамісія падтрымала ідэю Дональда Туска аб перадачы Украіне замарожаных у ЕЗ актываў РФ

Размова ідзе аб 200 млрд еўраў.

Еўрапейская камісія падтрымала ідэю прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска аб перадачы замарожаных у ЕЗ расейскіх фінансавых актываў у якасці падтрымкі Украіны, паведамляе «Польское радио».

21 лютага ў Брусэлі прэс-сакратарка ЕК Аніта Хіпер у гэтым пытанні заявіла: «Мы падтрымліваем усе прапановы, якія забяспечаць аплату Расеяй гэтай катастрафічнай агрэсіўнай вайны. Сярод тэм, якія мы абмяркоўваем, - актывы, а таксама ўсе іншыя магчымасці, уключаючы санкцыі і спосабы надання фінансавай або вайсковай падтрымкі Украіне».

На гэты момант Еўразвяз пераводзіць прыбытак ад замарожаных расейскіх актываў ва Украіну. Блізу 200 млрд еўраў актываў Цэнтрабанка Расеі заблакаваныя праз санкцыі. Праводзяцца аналізы, каб вызначыць, ці будзе законным наступны крок - перадача іх уладам Украіны.

Аднак канфіскацыя прыватных актываў расейскіх алігархаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі, немагчымая. Агульная сума заблакаваных у ЕЗ актываў алігархаў складае 28 млрд еўраў. Канфіскацыя магчымая толькі ў выпадку наяўнасці сувязі са злачыннай дзейнасцю.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках