22 лютага 2025, Субота, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Пагадненне аб карысных выкапнях Украіна і ЗША могуць падпісаць ужо сёння

28
WSJ: Пагадненне аб карысных выкапнях Украіна і ЗША могуць падпісаць ужо сёння

Выданне піша, што спецпрадстаўнік Келаг змог пераканаць Кіеў гэта зрабіць.

Пагадненне аб здабычы карысных выкапняў можа быць падпісанае Украінай і ЗША ўжо сёння.

Аб гэтым паведаміла выданне The Wall Street Journal (WSJ) са спасылкай на ўласныя крыніцы.

«Пагадненне можа быць падпісанае ўжо ў суботу, хаця яно яшчэ не гатовае», - паведамілі крыніцы. Пры гэтым больш дэталёвай інфармацыі яно не дало.

У матэрыяле WSJ адзначаецца, што крыніца, набліжаная да ўкраінскага ўрада, паведаміла, што «вялікую ролю» ва ўзгадненні ўмоў пагаднення адыграў спецпрадстаўнік ЗША ў пытаннях Украіны і Расеі Кіт Келаг, «умацаваўшы давер з Зяленскім і іншымі ўкраінскімі чыноўнікамі падчас трохдзённага візіту ў Кіеў».

Пагадненне аб карысных выкапнях

Учора выданне Axios паведаміла, што амерыканскія і ўкраінскія чыноўнікі ўсю ноч да раніцы пятніцы абмяркоўвалі ўмовы пагаднення, спрабуючы дасягнуць кансэнсусу і пазбегнуць пагаршэння стасункаў паміж Украінай і ЗША.

Дарадца Белага дома ў пытаннях нацбяспекі Майк Волц анансаваў, што Зяленскі найбліжэйшым часам падпіша пагадненне аб здабычы карысных выкапняў. Сам Зяленскі ва ўчорашнім вячэрнім звароце выказаў надзею на справядлівы вынік дамовы паміж ЗША і Украінай.

Сёння выданне Reuters напісала, што ЗША могуць пазбавіць Украіну доступу да жыццёва важнай спадарожнікавай інтэрнэт-сістэмы Starlink, каб прымусіць падпісаць дамову аб здабычы карысных выкапняў. Паводле інфармацыі выдання, гэтую пагрозу агучвалі ўжо двойчы, у тым ліку на сустрэчы спецпрадстаўніка Белага дома ў пытаннях Украіны Кіта Келага і Зяленскага.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках