22 лютага 2025, Субота, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуская выведка»: Лукашэнка можа не паспець

14
«Беларуская выведка»: Лукашэнка можа не паспець

У дыктатара з’явілася новая сур'ёзная праблема.

Лукашэнка загадаў ураду рыхтавацца да абвастрэння канкурэнцыі на расейскім рынку, піша тэлеграм-канал «Беларуская выведка».

Лукашэнка баіцца адстаць у пытаннях размарожвання стасункаў Расеі з буйнымі сусветнымі канцэрнамі. Лукашэнкаўскія аналітыкі прагназуюць нестандартныя крокі Расеі ў магчымым хуткім аднаўленні эканамічнага супрацоўніцтва з Захадам. У гэтым выпадку беларускія тавары страчваюць свой патэнцыял, сфармаваны на пазаканкурэнтнай аснове за апошнія тры гады, што прывядзе да значнага зніжэння абарачэння гандлю.

Пры гэтым прагназуецца небяспечны будучы дыспарытэт у пытаннях дзейных санкцый у дачыненні да Менска і Масквы. Калі ў дачыненні да Крамля часткова аслабяць санкцыі, а для Лукашэнкі пакінуць ранейшы ўзровень, то ў эканоміцы намеціцца сур'ёзны перакос.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках