Дроны СБУ абясточылі і спынілі станцыю перапампоўвання нафты на Кубані
2- 22.02.2025, 12:55
- 3,498

Яна з'яўляецца адной з ключавых для транспартавання нафты ў рэгіёне.
Дроны Службы бяспекі Украіны атакавалі станцыю перапампоўвання нафты «Нававялікаўская» ў Краснадарскім краі. Праца НПС была спыненая.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы ў спецслужбах.
Як адзначаюць крыніцы РБК-Украіна, атака дронаў СБУ адбылася 20 лютага.
Станцыя перапампоўвання нафты «Нававялікаўская» з'яўляецца адной з ключавых для транспартавання нафты на Кубані. Праз яе ідзе пастаўка на Афіпскі і Ільскі нафтаперапрацоўчыя заводы.
Удар дронаў прыпаў на электрападстанцыю 110/35/10 кВ, якая сілкуе НПС. Падстанцыя загарэлася, адбылося поўнае абясточванне і аварыйнае спыненне працэсу перапампоўвання нафты. Цяпер расейцы высвятляюць суму шкоды.

«Гэта ўжо восьмая з пачатку года паспяховая спецаперацыя СБУ ў знішчэнні нафтаперапрацоўчых і нафтаперапамповачных магутнасцяў РФ. Кожны такі выбух прыносіць шматмільённыя страты РФ і ўскладняе забеспячэнне расейскага войска палівам», - паведаміла інфармаваная крыніца ў СБУ.
