Памёр папулярны расейскі актор - зорка шматлікіх серыялаў
10- 22.02.2025, 13:45
- 24,344

Артыст сыграў у шматлікіх вядомых стужках.
5 лютага з жыцця пайшоў чарговы расейскі актор Алег Юдзін.
Аднак паводле тінфармацыі расейскіх СМІ, пра ягоную смерць стала вядома толькі цяпер, піша «Главред».
«З жалем паведамляем, што 5.02.2025 пайшоў з жыцця Юдзін Алег Ігаравіч. Царства яму нябеснае! - Паведамілі ў асяроддзі артыста.
Між тым, што прычынілася да смерці папулярнага актора - не паведамляецца. На момант смерці яму было 62 гады.
Артыст здымаўся ў такіх вядомых кінапраектах, як «Пералётныя птушкі», «Чаўночніцы», «Івановы-Івановы», «Форс-мажор», «Скліфасоўскі», «Маладзёжка» і іншых. У асноўным, Юдзін граў эпізадычныя ролі.