23 лютага 2025, Нядзеля, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Чарнобыльскай АЭС за восем дзён не патушылі тленне пасля ўдару РФ

1
На Чарнобыльскай АЭС за восем дзён не патушылі тленне пасля ўдару РФ

Пашкоджаны саркафаг выявяць.

У Чарнобыльскай зоне адчужэння ратавальнікі працягваюць ліквідацыю наступстваў удару Расеі па саркафагу разбуранага 4-га энэргаблока ЧАЭС 14 лютага. Сітуацыя ў раёне аб'екта кантралюецца, паведаміла Дзяржаўная служба Украіны ў надзвычайных сітуацыях.

- На 22 лютага ратавальнікі-верхалазы ДСНС праводзяць работы частковага адкрыцця канструкцый сховішча і ліквідацыі аднаго ачага тлення з паўночнага боку аркі. Вядзецца пастаянны маніторынг з выкарыстаннем БПЛА з цеплавізійнымі камерамі і з дапамогай ручных цеплавізараў, - гаворыцца ў паведамленні.

Там таксама дадалі, што радыяцыйны фон на прампляцоўцы Чарнобыльскай АЭС у межах нормы, а пагрозы для цывільнага насельніцтва няма.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках