Зяленскі пагаварыў са Стармерам на фоне публікацый пра «трайны ўдар»
- 22.02.2025, 17:48
- 4,030

Лідары абмеркавалі сумесныя крокі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў размову з прэм'ерам Вялікай Брытаніі Кірам Стармерам. Наступны тыдзень будзе актыўным, таму лідары абмеркавалі сумесныя крокі.
«Як заўсёды, прадуктыўная размова з прэм'ер-міністрам Вялікай Брытаніі Кірам Стармерам», - распавёў у сваім тэлеграм-канале Зяленскі.
З ягоных слоў, Еўропа павінна быць за сталом перамоў па заканчэнні вайны і фармаванні трывалых гарантый бяспекі.
«Бяспека Украіны неаддзельная ад бяспекі Еўропы. Узгаднілі наша вайсковае ўзаемадзеянне, сумесныя крокі і мерапрыемствы на наступны тыдзень, які будзе вельмі актыўным», - канстатаваў ён.
Прэзідэнт Украіны дадаў, што Вялікая Брытанія і яе народ з'яўляюцца аднымі з найбуйнейшых прыхільнікаў Украіны і Украіна гэта вельмі шануе.
Адзначым, што ўчора брытанская газета The Telegraph апублікавала артыкул пра патройны ўдар Стармера па Расеі.