23 лютага 2025, Нядзеля, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады наважылі забраць акцыі шэрагу прадпрыемстваў і банкаў

6
Улады наважылі забраць акцыі шэрагу прадпрыемстваў і банкаў

Сярод іх - Чыжоўскі рынак.

"Урад" распарадзіўся забраць у мясцовых уладаў і дзяржарганізацый акцыі некаторых банкаў і арганізацый, фармальна яны пяройдуць ва ўласнасць Беларусі. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша «Люстэрка».

Да 1 ліпеня 2025 года акцыі шэрагу банкаў і прадпрыемстваў, якія належаць рэгіёнам і дзяржарганізацыям, павінны перайсці ва ўласнасць дзяржавы. Сярод іх - долі ў "Белаграпрамбанку", Чыжоўскім рынку, Менскай агародніннай фабрыкі, Аршанскім ільнокамбінаце.

Акрамя таго, у спіс для перадачы ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь уваходзяць акцыі "Белінвестбанка", "Беларусбанка", "Тэхнабанка", а таксама "БНБ Банка", якія належаць мясцовым выканкамам з розных рэгіёнаў і дзяржарганізацыям.

Таксама дзяржава атрымае акцыі "АшчадБанка", якія зараз знаходзяцца ў распараджэнні "Менсктранса", агенцтва "Мінск-Навіны" і мясцовых органаў улады.

У дадатак да гэтага 635 752 акцыі "Белінвестбанка", якія належаць самому банку, таксама пяройдуць ва ўласнасць дзяржавы - агульны кошт гэтых папер перавышае 19 тыс. рублёў.

Да той жа даты ўсе акцыі "Белінвестбанка", якія знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы, будуць перададзены Дзяржкамітэту па маёмасці. У спісе дзевяць акцыянераў, найбуйнейшы з якіх - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Ён перадасць акцыі на суму 240 тыс. рублёў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках