З наступнага тыдня Украіна пачне працу над пагадненнем аб рэдказямельных металах з ЗША
13- 22.02.2025, 18:11
- 3,918

Аб гэтым заявіў спікер Вярхоўнай Рады Украіны Руслан Стэфанчук.
З пачатку наступнага тыдня ўкраінскі ўрад пачне сур'ёзна працаваць над падпісаннем пагаднення аб карысных выкапняў і гарантыі бяспекі з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
Пра гэта заявіў спікер Вярхоўнай Рады Украіны Руслан Стэфанчук, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на NHK.
Стэфанчук адзначыў, што ўкраінскі ўрад з панядзелка пачне працу экспертнай групы над падпісаннем пагаднення аб рэдказемах з ЗША.
Ён сказаў, што Украіна гатова працаваць з партнёрамі па карысных выкапнях краіны, але хоча атрымаць канкрэтныя гарантыі бяспекі.
Спікер Вярхоўнай Рады таксама зазначыў, што яго краіна мае намер весці канструктыўныя дыскусіі і імкнецца як мага хутчэй правесці саміт з ЗША.
У той жа час Стэфанчук нагадаў, што ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прапанаваў Злучаным Штатам сумесна распрацоўваць украінскія выкапні ў рамках свайго "плана перамогі" ў верасні летась.