23 лютага 2025, Нядзеля, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы адрэагавалі на магчымае адключэнне Starlink ва Украіне

10
У Польшчы адрэагавалі на магчымае адключэнне Starlink ва Украіне

Менавіта Польшча аплачвае спадарожнікавы інтэрнэт для Украіны.

Віцэ-прэм'ер-міністр Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі заявіў, што не лічыць магчымым адключэнне ва Украіне тэрміналаў спадарожнікавай сувязі Starlink, якія аплачвае польскі бок.

Аб гэтым ён напісаў у сацсетцы X..

Гаўкоўскі адзначыў, што Польшча перадала Украіне набытыя тэрміналы Starlink і будзе і надалей плаціць абаненцкую плату за спадарожнікавы інтэрнэт для Украіны.

"Я не магу сабе ўявіць, што нехта можа наважыць разарваць бізнэс-кантракт па камерцыйнай паслузе, бокам якой з'яўляецца Польшча", - дадаў віцэ-прэм'ер Польшчы.

Допіс Гаўкоўскага з'явіўся пасля паведамлення агенцтва Reuters аб тым, што прадстаўнікі адміністрацыі Дональда Трампа пагражалі Украіне неадкладным адключэннем ад Starlink, калі Кіеў не пагодзіцца на пагадненне аб размеркаванні прыбытку ад выкарыстання ўкраінскіх прыродных рэсурсаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках