23 лютага 2025, Нядзеля, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Hill: Словы Трампа на адрас Украіны падзялілі Рэспубліканскую партыю

14
The Hill: Словы Трампа на адрас Украіны падзялілі Рэспубліканскую партыю

Аднапартыйцы крытыкуюць прэзідэнта ЗША.

У пятніцу, 21 лютага, прэзідэнт ЗША рэспубліканец Дональд Трамп працягнуў свае нападкі на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зялонскага, узмацніўшы першы рэальны раскол унутры Рэспубліканскай партыі за час свайго другога тэрміна ў Белым доме, піша The Hill.

У апошнія дні з боку Трампа ў адрас Зяленскага гучаў шэраг рэзкіх заяў.

У часы адміністрацыі былога прэзідэнта ЗША Джо Байдэна Вашынгтон рабіў вялікі акцэнт на тым, што спыненне поўнамаштабнай вайны супраць Украіны, распачатай Расеяй у лютым 2022 года, можа наступіць толькі на ўмовах, з якімі пагодзіцца Кіеў.

Але шэраг заяваў Трампа за апошнія дні прымусіў некаторых звычайна прыхільных яму рэспубліканцаў выказаць нязгоду.

"Пуцін і Расея, безумоўна, з'яўляюцца агрэсарам у гэтым канфлікце. Гэта проста факт", - сказаў лідар большасці ў Сенаце рэспубліканец Джон Тун.

- Яна (вайна - рэд.) павінна скончыцца на ўмовах, якія прынясуць працяглую стабільнасць і мір. Гэта значыць, што Пуцін не павінен сысці з перамогай, - заявіў сенатар-рэспубліканец Джон Керціс, дадаўшы, што ён, як і Трамп, хоча спынення вайны.

Контуры дэбатаў паказваюць вялікія лініі разлому, усё яшчэ заўважныя ў Рэспубліканскай партыі, якую Трамп у значнай ступені ўзяў пад свой кантроль.

У знешняй палітыцы "ястрабіныя" рэспубліканцы з больш традыцыйнымі поглядамі ўсё яшчэ маюць значны ўплыў, асабліва ў Сенаце. Іх светапогляд у цэлым і погляды на пуцінскую Расею між іншым рэзка разыходзяцца з ізаляцыянізмам Трампа "Амерыка вышэй за ўсё".

Раскол распаўсюджваецца і на кансерватыўныя СМІ, якія надзейна падтрымліваюць Трампа ў іншых пытаннях.

Напрыклад, вядучы ток-шоў на кансерватыўным радыё Марк Левін у сераду, 19 лютага, спытаў, "чаму Пуцін камандуе, хаця насамрэч ён забівае людзей, якія вырашаюцца кінуць яму выклік".

"Украіна не ўрывалася ў Расею. Расея ўварвалася ва Украіну ... Што яны (Украіна - рэд.) павінны былі рабіць? Перакуліцца і прыкінуцца мёртвымі?", - дадаў ён, няяўна крытыкуючы Трампа.

Аднак, як заўсёды, Трамп, здаецца, не настроены адступаць.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках