У Беларусі зменяць патрабаванні да банкаўскіх картак і разлікаў па іх
2- 22.02.2025, 19:44
- 5,682

Новаўвядзенні набудуць моц ужо вясной.
У Беларусі ўнесены змяненні ў Інструкцыю, якой рэгламентуецца ажыццяўленне аперацый з банкаўскімі карткамі.
Вось самае важнае, што зараз змяшчаецца ў гэтым дакуменце:
- Беларускія банкі абавязалі выпускаць у абарачэнне карткі на фізічных носьбітах толькі з чыпам стандарту EMV.
- Банкі будуць абавязаны забяспечваць магчымасць выкарыстання шматфактарнай аўтэнтыфікацыі для трымальнікаў картак пры аплаце тавараў і паслуг у інтэрнеце.
- Для інфармавання кліента аб праведзеных з выкарыстаннем карткі аперацыях банкі павінны будуць папярэдне атрымліваць згоду кліента на аказанне такой паслугі. Пры гэтым паслуга інфармавання можа быць платнай ці бясплатнай.
- Банкі таксама абавязаны будуць паведамляць кліентам аб абмежаванні пераліку, сум і (або) колькасці аперацый, якія ажыццяўляюцца з выкарыстаннем картак, а таксама аб змяненні спісу краін і рэгіёнаў, у якіх уведзены абмежаванні на выкарыстанне картак. Дарэчы, зараз некаторыя беларускія банкі робяць гэта добраахвотна.
- Да заключэння дамовы банк павінен будзе паінфармаваць кліента аб крымінальнай адказнасці за распаўсюджванне рэквізітаў картак або аўтэнтыфікацыйных звестак, з дапамогай якіх магчыма атрыманне доступу да рахункаў (артыкул 222 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Незаконны абарот сродкаў плацяжу і (або) інструментаў")
Новаўвядзенні набудуць моц з 22 траўня сёлета.